У Мінску ў кватэры былі расстраляныя муж і жонка (відэа)

Трупы знайшлі сваякі, якія турбаваліся, што некалькі дзён муж і жонка не выходзілі на сувязь. Як паведамляе БЕЛТА, 50-гадовая жанчына атрымала агнястрэльныя раненні ў грудзі, а 52-гадовы мужчына — у галаву. Побач з мужчынай ляжала зарэгістраваная на яго імя паляўнічая стрэльба.



Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Разглядаюцца розныя версіі. Аднак ёсць падставы меркаваць, што трагедыя можа быць звязаная "з абвастрэннем сямейна-бытавых адносінаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі