У Мінску ў аўтобуса адмовілі тармазы і ён наляцеў на легкавыя аўтамабілі

У Мінску ў аўтобуса адмовілі тармазы і ён наляцеў на легкавыя аўтамабілі

У Мінску ў аўтобуса адмовілі тармазы і ён наляцеў на два легкавыя аўтамабілі. Здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны раніцы 11 верасня на праспекце Жукава. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінгарвыканкама, аўтобус Setra, якім кіраваў 43-гадовы вадзіцель, рухаўся па чацвёртай паласе. Тармазы адмовілі (па словах кіроўцы) на скрыжаванні праспекта Жукава і Харкаўскай вуліцы. З-за гэтага аўтобус адкаціўся назад і сутыкнуўся з легкавікамі Opel і Toyota (першы знаходзіўся на першай паласе руху, другі — на трэцяй). Пацярпелых у ДТЗ не было.

Высветлілася, што аўтобус не прайшоў тэхагляд.

У Мінску ў аўтобуса адмовілі тармазы і ён наляцеў на легкавыя аўтамабілі
Фота: http://guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі