На вуліцы Акадэмічнай у Мінску 3 студзеня тралейбус урэзаўся ў фуру, што стаяла ў крайняй правай паласе. Вялікагруз спыніўся праз тэхнічную няспраўнасць, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Пры ДТЗ пацярпела 37-гадовая кіроўца грамадскага транспарту. Жанчыну шпіталізавалі. Дапамога медыкаў спатрэбілася яшчэ чатыром пасажырам.