У Мінску сярэдні заробак IT-спецыяліста складае 31 млн рублёў

У Мінску сярэдні заробак IT-спецыяліста складае 31 млн рублёў

У Мінску самую высокую зарплату атрымліваюць IT-спецыялісты. Як паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні горада, за лістапад 2015 года сярэдні заробак спецыялістаў, дзейнасць якіх звязаная з вылічальнай тэхнікай, склала крыху больш за 31 млн рублёў.

Таксама высокую зарплату атрымліваюць спецыялісты паветранага транспарту — 14 млн. 986,3 тыс. рублёў, спецыялісты па аперацыях з нерухомасцю — 14 млн. 853,8 тыс. рублёў, фінансавыя пасрэднікі — 12 млн. 353,8 тыс., страхоўшчыкі — 11 млн. 793,5 тыс., архітэктары — 11 млн. 641 тыс., спецыялісты хімічнай прамысловасці — 10 млн. 708 тыс. рублёў.

Мінімальная зарплата ў спецыялістаў, чыя дзейнасць звязаная з аказаннем сацыяльных паслуг, — 4 млн. 809,3 тыс. рублёў, з кіна- і відэафільмамі — 4 млн. 962,6 тыс. рублёў.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў студзені-лістападзе 2015 года склала 9 млн. 40 тыс. рублёў, інфармуе БелаПАН.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі