У Мінску снег уручную прыбіралі тры тысячы чалавек
![Прыборка снегу ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/snieh-2411.jpg.webp?itok=zPxNSviX)
Прыборка снегу ў Мінску / ЖКГ Мінска
Каля трох тысяч чалавек прыбіралі ўручную снег, які выпаў у Мінску 23 лістапада. Такую лічбу назваў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.
Таксама ён паведаміў, што "ў дастатковай колькасці была арганізаваная работа ўборачнай тэхнікі".
Аднак чыноўнік пакрыўдзіўся на сталічныя прадпрыемствы і ўстановы. Па яго словах, шэраг "суб'ектаў гаспадарання" — ад буйных прамысловых прадпрыемстваў да крамаў — праігнараваў расчыстку тэрыторый.
Корзун нагадаў, што сіноптыкі прагназуюць пахаладанне, і заклікаў актывізаваць работу па прыборцы і процігалалёднай апрацоўцы тэрыторый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.