У Мінску шукаюць жанчыну, якая пакінула касіру лішнія 1000 рублёў

У Мінску шукаюць жанчыну, якая пакінула касіру лішнія 1000 рублёў

Рэдкая сітуацыя здарылася ў Мінску. Міліцыя шукае жанчыну не за тое, што яна атрымала ў "абменніку" лішнія грошы, а за тое, што іх там пакінула. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС сталіцы Наталля Аскірка, здарэнне адбылося яшчэ 3 траўня ў аддзяленні банку па вуліцы Адзінцова, але інфармацыя пра пошук з'явілася толькі цяпер (магчыма, у банку спадзяваліся, што жанчына сама з'явіцца, калі заўважыць адсутнасць грошай). Невядомая купляла валюту і памылілася — перадала касіру на 1000 рублёў больш. Касір гэта адразу не заўважыла. Толькі ў канцы дня выявіліся лішнія 1000 рублёў.

Каб высветліць, хто з кліентаў пакінуць гэтыя грошы, праглядаліся запісы камер відэаназірання. Праваахоўнікі просяць грамадзян дапамагчы ва ўстанаўленні асобы жанчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі