У Мінску шукаюць махляра з Грузіі, які пераздаваў арандаваныя кватэры

У Мінску шукаюць махляра з Грузіі, які пераздаваў арандаваныя кватэры

Міліцыя Савецкага раёна Мінска абвясціла ў вышук 23-гадовага грамадзяніна Грузіі Ладо Берыдзэ, раней судзімага.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, хлопец вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі і пазнаёміўся з дзяўчынай. Увайшоўшы да яе ў давер, ён распавёў, што хоча арганізаваць уласны бізнэс і купіць неабходную прадукцыю, але яму бракуе грошай. Дзяўчына пагадзілася дапамагчы яму, а ў выніку мужчына знік з 30 млн рублёў, якія належалі ёй.

Акрамя таго, міліцыянты выявілі, што некалькі месяцаў зламыснік прадаваў няісныя рухавікі для аўто. Мужчына знаходзіў у інтэрнэце аб'явы ад ахвочых купіць рухавікі ў розных гарадах краіны. З пакупнікоў ён браў перадаплату і хаваўся.

Таксама ёсць інфармацыя, што мужчына арандаваў у Мінску жытло на адны суткі, а потым пераздаваў яго некалькім арандатарам адначасова на працяглы тэрмін. Прычым ён браў з іх загадзя аплату за ўвесь перыяд арэнды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі