У Мінску развіталіся з Андрэем Зельцэрам
![У Мінску развіталіся з Андрэем Зельцэрам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/44_8.jpg.webp?itok=deB1YQ0O)
У Мінску развіталіся з Андрэем Зельцэрам. У сераду яго пахавалі на Лясных могілках у Шабанах. Фотаздымкі з'явіліся ў сацсетках.
Айцішнік загінуў 28 верасня ў перастрэлцы з сілавікамі ва ўласнай кватэры. Яму быў 31 год. Тады загінуў і афіцэр КДБ Дзмітрый Федасюк. Яго пахавалі 1 кастрычніка.
Цела Андрэя Зельцэра прывезлі на могілкі наўпрост з моргу, паколькі ўсе рытуальныя залы сталіцы адмовіліся прадаставіць памяшканне, напісала ў Facebook Наталля Дуліна, звольненая выкладчыца МДЛУ.
Сведкі кажуць, што на развітанні было каля 100 чалавек.
![У Мінску развіталіся з Андрэем Зельцэрам](/sites/default/files/paragraphs/image/45_2.jpg)
Падчас развітання / Сацсеткі
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.