У Мінску пройдзе традыцыйнае шэсце да Лошыцкага яра

У Мінску пройдзе традыцыйнае шэсце да Лошыцкага яра

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ правесці 6 лістапада шэсце да Лошыцкага яра, аднаго з месцаў масавых расстрэлаў у сталінскія часы. 

КХП-БНФ традыцыйна праводзіць гэтае шэсце праз тыдзень пасля акцыі “Дзяды” ў Курапатах.

Пачатак збору ўдзельнікаў шэсця — у 12.00 на пляцоўцы каля ДК “Лошыцкі”. У 12.30 запланаваны пачатак шэсця ўздоўж вуліцы Маякоўскага да Лошыцкага яра, дзе да 15.00 заяўлены мітынг, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі