У Мінску правядуць 5 аўкцыёнаў па продажы дзяржнерухомасці

У Мінску правядуць 5 аўкцыёнаў па продажы дзяржнерухомасці

Мінскі гарадскі тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці (“Мінскдзяржмаёмасць”) правядзе правядзе ў кастрычніку 5 аўкцыёнаў, інфармуе БЕЛТА. Большасць аб’ектаў, выстаўленых на таргі, уключаная ў пералік некарыстаных або неэфектыўна карыстаных.

Першы з запланаваных аўкцыёнаў адбудзецца сёння, 7 кастрычніка — будуць прадаваць лазнева-аздараўленчы комплекс на Кабушкіна, 86а. Апроч самога двухпавярховага будынка комплексу прадаюць элементы добраўпарадкавання, зялёныя насаджэнні і права заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання аб’екта. Стартавы кошт аб’екта — 18 мільярдаў рублёў.

У гэтым месяцы гарадскія ўлады паспрабуюць прадаць будынак насоснай станцыі па вуліцы Інжынернай, 1/10, незавершанае збудаванне на той жа вуліцы, а таксама будынкі па вуліцы Чыжэўскіх і па праездзе Чыжэўскім, прычым абодва збудаванні прызнаныя гісторыка-культурнай спадчынай. Будуць выстаўленыя яшчэ некалькі аб’ектаў.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі