У Мінску прапануюць перайменаваць вуліцу і плошчу Мяснікова

Перайменаваць сталічныя вуліцу і плошчу Мяснікова прапануюць прадстаўнікі грамадскасці. Група палітыкаў і грамадскіх дзеячоў лічаць, што яны мусяць насіць імя вялікага князя Альгерда, стваральніка вялікай перамогі ў бітве на Сініх Водах.  У адкрытым лісце, накіраваным прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму і старшыні Мінгарвыканкаму Міхаілу Паўлаву, гаворыцца:

“Сёлета спаўняецца 645 гадоў з часу выбітнай падзеі ў гісторыі Беларусі і Украіны. 15 верасня 1362 года беларускімі войскамі пад камандаваннем вялікага князя ВКЛ Альгерда на Сініх Водах былі разгромленыя вайсковыя фармацыі трох татарскіх ханаў, якія ў некалькі разоў пераўзыходзілі па колькасці”.

Пасля той перамогі Україна была вызвалена з-пад акупацыі.

Таксама прадстаўнікі грамадскасці прапануюць уладам усталяваць у цэнтры цяперашняй плошчы Мяснікова помнік Альгерду, паведамляе БелаПАН

Нагадаем, што Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян) – расійскі бальшавік, які ўсталёўваў савецкую ўладу ў Беларусі і не прызнаваў права беларусаў на стварэнне незалежнай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі