Вы тут

У Мінску прайшлі затрыманні

Праверка / Радыё Свабода

25 сакавіка ў Мінску прайшлі затрыманні. Сілавікі хапалі людзей на вуліцах і плошчах сталіцы — бачылі ў іх патэнцыйных удзельнікаў святкавання Дня Волі. У чацвер у цэнтр была сцягнута спецтэхніка, у розных кропках можна было назіраць аўтобусы з сілавікамі, аўтазакі. На вуліцах — узмоцненыя патрулі міліцыі.

Паведамленні пра затрыманні прыходзілі з розных раёнаў Мінска. Па звестках праваабаронцаў, было схоплена больш за сто чалавек. Затрыманні і ператрусы праходзілі і ў рэгіёнах краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.