У Мінску праходзіць акцыя памяці ў Лошыцкім яры

У Мінску праходзіць акцыя памяці ў Лошыцкім яры

Каля 50 чалавек далучыліся да традыцыйнага шэсця да Лошыцкага яра ў Мінску, дзе ў 1930-х расстрэльвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Як паведамляе БелаПАН, удзельнікі санкцыянаванай гарвыканкамам акцыі, якую, як і ў ранейшыя гады, арганізавала Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, сабраліся сёння каля палаца культуры “Лошыцкі” і ў 12.35 пачалі рух па тратуары ўздоўж вуліцы Маякоўскага. У руках дэманстранты неслі бел-чырвона-белыя сцягі, сімволіку партыі, транспаранты “Дзяды” і “Беларуская салідарнасць — наш супраціў расійскай акупацыі”.

З 13.30 да 15.00 каля памятнага знака ў гонар нявінна расстраляных павінен прайсці мітынг.

Па дадзеных гісторыкаў, у 1930-х у Лошыцкім яры знаходзілася так званая Белая дача — месца размяшчэння спецкаманды НКУС, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Тут жа іх расстрэльвалі.

Фота: bnp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі