Вы тут

У Мінску плануюць усталяваць на дамах каля 100 тысяч відэакамер

"Вялікі Брат" сочыць за беларусамі / pexels.com

На дамах у Мінску плануюць усталяваць каля 100 тысяч камер для відэаназірання. Пра гэта заявіў начальнік групы па працы з ключавымі кліентамі філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам" Віктар Канюшык.

"У Мінску 6,4 тысячы шматкватэрных жылых дамоў, з іх 1,8 тысячы ў той ці іншай меры абсталяваныя відэаназіраннем. Мы падлічылі, што для аснашчэння усяго шматкватэрнага жылога фонду сістэмамі відэаназірання ў дастатковай аб'ёме патрабуецца 100 тысяч камер", — перадаюць яго словы "Мінск-Навіны". 

"Белтэлекам" гатовы ўсталяваць камеры за свой кошт. Мінчукам жа парпануюць плаціць абаненцкую платц — арыенціровачна 2,3 рубля з кватэры ў месяц.

Захоўвацца на серверы запісы будуць не менш за 30 дзён.

Раней чыноўнікі Міністэрства сувязі паведамілі, што плануюць унесці ў "жыроўкі" плату за відэаназіранне. 

Як заявіў Канюшык, на ўсталяванне сістэм ва ўсіх дамах Мінска спатрэбіцца два-тры гады. Але гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі плату за відэаназіранне ўнясуць у "жыроўкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.