У чацвер у Мінску перакуліўся на бок аўтамабіль хуткай дапамогі. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Адзінцова і Лабанка. Хуткая паехала на чырвонае святло "з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй" і сутыкнулася з аўтамабілем Volvo. Абодва аўтамабілі атрымалі пашкоджанні. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
