У Мінску падчас аўтааварыі перакуліўся трактар, трактарыст загінуў

У Мінску падчас аўтааварыі перакуліўся трактар, трактарыст загінуў

Каля 11-й гадзіны раніцы 24 снежня ў Мінску на скрыжаванні Партызанскага праспекта з вуліцай Маладзёжнай адбылася аўтааварыя. Паводле слоў відавочцаў, трактар з прычэпам выехаў на "сустрэчную", дзе сутыкнуўся з двума аўтамабілямі. Пасля гэтага трактар перакуліўся на бок, паведамляе партал tut.by.

Трактарыст загінуў. Медыкі спрабавалі рэанімаваць мужчыну, але ім гэта не ўдалося. Высвятляюцца прычыны здарэння.

Фота: adt.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі