У Мінску пачынаюцца рэпетыцыі парада да Дня Незалежнасці

У Мінску пачынаюцца рэпетыцыі парада да Дня Незалежнасці

У Мінску пачынаецца падрыхтоўка да парада на Дзень Незалежнасці. У сувязі з гэтым будзе часова абмежаваны аўтарух на частцы праспекта Машэрава, інфармуе БЕЛТА.

На праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў рух аўтатранспартну (у тым ліку грамадскага) з 21.00 да 23.00 будзе абмежаваны 4, 7, 11, 14, 18, 21 і 25 чэрвеня. Там будзе трэніравацца зводная роты ганаровай варты.

Таксама 5 чэрвеня з 05.30 да 05.50 ДАІ абмяжуе рух па ўнутраным кальцы МКАД на адрэзку ад вуліцы Скарыны да вуліцы Байкальскай. 7 чэрвеня з 20.00 да 20.30 аўтамабілісты сутыкнуцца з праблемамі, калі паедуць па знешнім кальцы МКАД ад вуліцы Байкальскай да вуліцы Скарыны.

ДАІ рэкамендуе кіроўцам ўлічваць гэтыя абмежаванні і планаваць свой маршрут так, каб не сутыкнуцца з цяжкасцямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі