Вы тут

У Мінску пачынаюць адключаць батарэі, але "не ўсюды"

У жылых дамах і школах пакуль будзе цёпла / БЕЛТА​

Мінскія ўлады вырашылі паволі завяршаць ацяпляльны сезон. У пятніцу, 16 красавіка, батарэі адключаць у адміністрацыйных будынках і на вытворчасцях. Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Мінгарвыканкама.

Пры гэтым у жылых дамах, дзіцячых садках, школах і сацыяльных аб'ектах цяпло пакуль пакінуць, адзначылі ў прэс-службе Мінгарвыканкама. Рашэнне аб адключэнні батарэй у гэтых будынках будуць прымаць пазней з аглядкай на надвор'е.

Гарачага надвор'я ў найбліжэйшы тыдзень у Мінску не чакаецца. Крыху цяплей будзе ў выходныя — да +13... +15 градусаў, але з аўторка сіноптыкі зноў прагназуюць пахаладанне да +8... +9 градусаў і часам дажджы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.