У Мінску назвалі вуліцу з найтаннейшым жыллём

Мінскія рыэлтары склалі спіс вуліц з самымі нізкімі коштамі на жыллё. Першае месца ў рэйтынгу заняла вуліца з назвай Перадавая, піша газета “Звязда” са спасылкай на спецыялістаў агенцтва нерухомасці “Твая сталіца”.

Кошт аднапакаёвай кватэры на гэтай вуліцы складае сёння каля 43 тысяч долараў, двухпакаёвай — каля 50 тысяч. Такія нізкія кошты тлумачацца даволі проста: вуліца цягнецца ўздоўж Мінскага трактарнага завода і чыгуначных пуцей. Заводскія выкіды і пастаянны шум не лепшым чынам уплываюць на прывабнасць вуліцы, адной з пераваг якой выступае адносная блізкасць да цэнтра горада. Да таго ж і якасць самога жылля даволі нізкая: гэта забудова 1970-х гадоў з кампактнымі кватэрамі.

Другое месца ў рэйтынгу займае вуліца Солтыса ў мікрараёне Дражня. Замыкае тройку яшчэ адзін прадстаўнік прамысловых кварталаў Мінска — вуліца Клумава. Таннае жыллё лёгка знайсці на вуліцы Стралковай, размешчанай недалёка ад чыгуначнай станцыі “Мінск-Усходні”. За ёй ідзе вуліца Мініна, уздоўж якой размешчаны Мінскі завод сілікатных вырабаў і іншыя вытворчыя прадпрыемствы.

Нізкія кошты на кватэры ў Шабанах, апроч таго, можна нядорага набыць кватэру на вуліцы Куляшова каля станцыі метро “Аўтазаводская”, на Ангарскай, Асаналіева. Аднапакаёўкі на гэтых вуліцах каштуюць прыкладна 45 тысяч долараў, а двухпакаёвыя кватэры — 53-55 тысяч.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі