Вы тут

У Мінску на рынку нерухомасці найгоршая сітуацыя за апошнія 7 гадоў

Здзелак куплі-продажу ўсё менш / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску на рынку нерухомасці найгоршая сітуацыя за апошнія 7 гадоў. Як паведамляе Нацыянальнае кадастравае агенцтва, у 2020 годзе былі здзейснены толькі 11 164 здзелкі куплі-продажу — на 15,2% менш, чым у 2019-м. Горшы паказчык быў аж у 2014 годзе — 11 134.

У 2020-м у сталіцы прадалі больш за 597 тысяч квадратных метраў жылля (у 2014-м — каля 376 тысяч кв. м).

Грашовы гадавы абарот рынку летась склаў каля 750 мільёнаў долараў, за год ён зменшыўся на 17,4%.

nca.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.