У Мінску канфлікт кіроўцаў скончыўся рэзаннем шынаў і біццём люстэркаў аўто

У Мінску канфлікт кіроўцаў скончыўся рэзаннем шынаў і біццём люстэркаў аўто

У Мінску канфлікт паміж кіроўцамі скончыўся рэзаннем шынаў і біццём люстэркаў аўто. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, інцыдэнт здарыўся сёння, прыкладна ў 13:35 на вуліцы Арлоўскай.

У кіроўцаў аўтамабіляў Peugeot 306 і Proton Satria 315 здарыўся канфлікт на дарозе. Шафёр Proton Santria спыніўся і адчыніў дзверы, каб паразмаўляць, але кіроўца Peugeot урэзаўся ў адчыненыя дзверы і канфлікт набыў новыя абароты.

З Proton Santria выйшлі кіроўца і яго пасажыр і пачалі біць люстэркі задняга бачання на машыне свайго крыўдзіцеля, выкарыстоўваючы цвёрды прадмет. Апроч таго, яны парэзалі шыны.

Мужчын затрымала міліцыя і даставіла ў Цэнтральны РУУС, каб даць прававую ацэнку іх учынку.

У Мінску канфлікт кіроўцаў скончыўся рэзаннем шынаў і біццём люстэркаў аўто

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі