У Мінску і раёне абмяжуюць рух транспарта 8 і 9 ліпеня

У Мінску і раёне абмяжуюць рух транспарта 8 і 9 ліпеня

У Мінску і Мінскім раёне 8 і 9 ліпеня будзе абмежаваны аўтамабільны рух з-за правядзення міжнародных спаборніцтваў па веласпорце на шашы UCI Grand Prix Minsk і Minsk Cup. Пра гэта паведамляе ДАІ ГУУС Мінска.

Рух транспарту будзе паэтапна абмяжоўвацца 8 ліпеня з 11:00 на праспекце Пераможцаў на ўчастку дарогі ад праспекта Незалежнасці да МКАД. Рух адновіцца па меры праходжання калоны веласіпедыстаў.

9 ліпеня з 12:30 да 17:30 абмяжуюць рух па праспекце Пераможцаў на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Нарачанскай. Мінская ДАІ раіць аўтамабілістам прадумваць свой маршрут з улікам гэтай інфармацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі