Вы тут

У Мінску хутка можа з’явіцца помнік Васілю Быкаву (фота)

У Мінску хутка можа з’явіцца помнік народнаму пісьменніку Васілю Быкаву (1924 — 2003). Яго аўтар — скульптар Аляксандар Батвінёнак. Некалькі гадоў у творчым тандэме з архітэктарам Арменам Сардаравым ішла праца над стварэннем помніка аднаму з самых вядомых у свеце пісьменнікаў-франтавікоў. Цяпер праект фактычна гатовы да рэалізацыі, піша газета "Звязда".

На макеце можна пабачыць, што класік, трохі згорбіўшыся, сядзіць у задуменнай позе. Яго рукі, сашчэпленыя разам, ляжаць на працоўным стале ў форме чырвонай пяціканцовай зоркі. Кожная з яе граняў сімвалізуе раскрытую кнігу, унутры якой будуць напісаны цытаты з твораў пісьменніка.

Манумент плануецца ўсталяваць побач з Домам літаратара на вуліцы Румянцава. Адным з ініцыятараў праекта стаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Фота: zviazda.by