У Мінску хлопец з вогнетушыцелем нападаў на аўтамабілі (відэа)

У Мінску на вуліцы Слабадской хлопец з вогнетушыцелем нападаў на аўтамабілі. Здарэнне адбылося ўвечары 22 траўня. Як відаць на відэа, якое з'явілася на YouTube, малады чалавек выходзіў на праезную частку і распыляў перад аўтамабілем змесціва вогнетушыцеля.

Сайт Onliner.by прыводзіць словы сведкаў, якія лічаць, што зламыснік быў у неадэкватным стане. Пасля "атакі" на аўтамабіль, ён сыходзіў з праезнай часткі, а пасля зноў вяртаўся. У міліцыі паведамілі, што хлопец быў у стане алкагольнага ап'янення. На яго склалі пратакол аб адміністрацыйным праваапарушэнні ("парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам, здзейсненае ў стане алкагольнага ап'янення"). Яму пагражае штраф у памеры ад 540 да 900 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі