У Мінску гарэў былы будынак Моладзевага тэатра

У Мінску гарэў былы будынак Моладзевага тэатра

Зранку 2 жніўня, каля 10-й гадзіны, мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на даху будынку па праспекце Машэрава. Выявілася, што гарыць будынак, у якім раней размяшчаўся Моладзевы тэатр. 

На месцы здарэння ратавальнікі заўважылі дым сярэдняй канцэнтрацыі, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. Падчас разведкі ратавальнікі выявілі, што загарэліся латы і ўцяпляльнік даху на плошчы 50 квадратных метраў.

Супрацоўнікі МНС ліквідавалі загаранне за паўгадзіны.

Прычынай пажару называюць парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры правядзенні агнявых работ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі