У Мінску даішнікі спынілі Volkswagen Golf на трох колах

У Мінску даішнікі спынілі Volkswagen Golf на трох колах

Volkswagen Golf, які ехаў без задняга кола, затрымалі ў Мінску супрацоўнікі ДАІ, паведамляе tut.by са словаў прадстаўніцы ДАІ Заводскага раёна Настассі Забаўскай.

Здарэнне адбылося 14 жніўня, каля 12.00 на вуліцы Радыяльнай. Даішнікі звярнулі ўвагу на аўтамабіль, які рухаўся без задняга правага кола, і спынілі яго. 

За рулём апынуўся 70-гадовы мужчына. Ён патлумачыў, што ехаў з Беразіно. У нейкі момант у аўто прабіла кола, таму кіроўца зняў яго і паехаў далей на трох.

Падчас разгляду выявілася, што мужчына не меў права кіравання транспартам па медыцынскіх паказаннях.

У Мінску даішнікі спынілі Volkswagen Golf на трох колах
Фота: ДАІ Заводскага раёна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі