У Мінску ДАІ перакрывае для руху транспарту галоўныя магістралі горада

У суботу, 8 верасня, у дзень святкавання 940-годдзя Мінску, у сталіцы будуць перакрытыя для руху транспарту галоўныя магістралі горада.
Падрабязназна пра гэта “Еўрарадыё” распавяла начальнік аддзела прапаганды і агітацыі Дзяржаўтаінспекцыі Мінгарвыканкаму Жана Трайно:

“8 верасня з 12 да 15 гадзінаў будзе закрывацца рух транспарту, акрамя грамадскага, па праспекце Незалежнасці, на ўчастку ад Кургана Славы (гэта Мінскі раён) у кірунку вуліцы Гарадскі Вал.

І на праспекце Пераможцаў на ўчастку ад праспекта Незалежнасці ў напрамку вуліцы Арлоўскай. Акрамя таго закрываецца рух усіх відаў транспарту па праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Даўмана да вуліцы Заслаўскай”.


ДАІ прыносіць прабачэнні жыхарам і гасцям сталіцы за часовыя нязручнасці і рэкамендуюць кіроўцам выключыць згаданыя ўчасткі са сваіх маршрутаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі