Вы тут

У Мінску брутальна затрыманы Мікалай Статкевіч (відэа)

Мікалай Статкевіч / Еўрарадыё

31 траўня ў Мінску брутальна затрыманы Мікалай Статкевіч. Аўтамабілю, у якім апазіцыйны палітык разам з жонкай ехаў на Камароўку, прама на праезжай частцы вуліцы Маякоўскага перагарадзіў дарогу мікрааўтобус. Людзі ў цывільным вырвалі з машыны ключ запальвання і выцягнулі Статкевіча, піша радыё "Свабода" са спасылкай на жонку апазіцыянера Марыну Адамовіч. Дзе цяпер Статкевіч — невядома.

Марына Адамовіч напісала заяву пра выкраданне мужа ў РУУС Ленінскага раёна. 

Тым часам ТГ-каналы паведамляюць пра затрыманні каардынатараў ініцыятыўных груп Святланы Ціханоўскай па ўсёй краіне. У Беларусі прама цяпер людзі становяцца ў чэргі, каб аддаць свой голас за незалежных вылучэнцаў у прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.