Вы тут

У Мінску асвятленне пешаходных зон могуць абсталяваць датчыкамі руху

Reuters

У Мінску могуць мадэрнізаваць сістэму асвятлення ў пешаходных зонах і дварах. З такой прапановай выступае прадпрыемства "Мінскгарсвятло". Яго дырэктар Славамір Грыневіч кажа, што стаіць задача "больш рацыянальна расходаваць электраэнергію". Таму ноччу ліхтары будуць працаваць на 20% ад сваёй магутнасці. "Калі ж з'явіцца чалавек ці ў двор заедзе машына, датчыкі руху зрэагуюць і ліхтары запаляцца ярчэй", цытуе словы Грыневіча minsknews.by.

Аднак для рэалізацыі праекта патрабуецца ўкладанне сродкаў, неабходна набываць і ўсталёўваць святлодыёдныя свяцільні. У якасці эксперыменту ініцыятыву ўжо рэалізавалі на вуліцы Платонава ў сталіцы. Асвятленне ўзаемадзейнічае з датчыкамі прысутнасці, і калі там з'яўляюцца транспарт альбо пешаходы, яно становіцца ярчэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.