У Мінску асуджаны на 15 сутак прадпрымальнік Алесь Макаеў

Алесь Макаеў быў затрыманы ўвечары 27 ліпеня каля Чырвонага касцёла ў Мінску. Ён падняў бел-чырвона-белы сцяг падчас малебну за вызваленне палітвязняў, які там адбываўся. Сам Макаеў заявіў, што сваю акцыю прымеркаваў да 24-х угодкаў прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Справу Макаева разглядаў у судзе Маскоўскага раёна сталіцы суддзя Максім Сушко. На просьбу прадпрымальніка ён вёў працэс на беларускай мове, інфармуе Радыё Свабода.

Капітан міліцыі Язэпаў сведчыў, што Алесь Макаеў брыдкасловіў і адмаўляўся падпарадкавацца. Прадпрымальнік гэта абвяргаў ды адзначыў, што яго схапілі два прапаршчыкі, а капітан быў каля міліцэйскага аўтамабіля. Суддзя паверыў праваахоўнікам і адправіў Макаева за краты на 15 сутак.

Фота — Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі