У Мінску анархістаў затрымалі на працоўным месцы
![У Мінску анархістаў затрымалі на працоўным месцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zatr-1407-6.jpg.webp?itok=N1mMQZmg)
6 жніўня ў Мінску затрымалі анархістаў Мікіту Селівоніка і Уладзіслава Абазовіка. Пра гэта распавяла каардынатарка кампаніі Dissident.by Марына Касінерава.
Паведамляецца, што па кожнага з іх прыехала група АМАПу. Маладыя людзі былі на працы і паспелі распавесці пра сваё затрыманне. Селівоніка адвезлі ў Ленінскае РУУС, а Абазовіка — у Маскоўскае РУУС.
Касінерава ўдакладніла, што Абазовік працуе ў "Кірмашы", Селівонік — у краме "Санта“ ў Серабранцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.