У Мінску адзначаецца ўсплёск галалёдных траўмаў

У Мінску адзначаецца ўсплёск галалёдных траўмаў

Сталічныя медыкі адзначаюць усплёск гэтак званых галалёдных траўмаў. Калі 25 студзеня служба хуткай рэгістравала ўсяго адзін такі зварот, то 26 студзеня — 21. Такую статыстыку прывёў галоўны спецыяліст аддзела прававой працы і арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Мікалай Тукала.

Паводле спецыяліста, прычынай гэтага сталі рэзкія перапады тэмпературы паветра і ападкі, якія зрабілі дарогі і тратуары коўзкімі, паведамляе БЕЛТА.

Каб пазбегнуць галалёдных траўмаў, медыкі раяць хадзіць па дарогах, апрацаваных спецыяльнай сумессю, а таксама выбіраць абутак, які пасуе да такога надвор’я — з плоскай рыфленай падэшвай з добрым пратэктарам, з шырокім і нізкім абцасам. Таксама ў зімовы час варта карыстацца ледаступамі — спецыяльнымі гумовымі накладкамі для абутку супраць слізгання.

Хадзіць па коўзкім асфальце трэба павольна, калі губляецца раўнавага, то прысесці, каб паменшыць вышыню падзення. Падаць пры гэтым лепей на бок. Паваліўшыся, не варта адразу ж ускокваць, неабходна ацаніць сітуацыю. Калі нешта баліць, варта звярнуцца па дапамогу да людзей, якія знаходзяцца побач, або звярнуцца за меддапамогай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі