Вы тут

У Мінску адкрыўся рэстаран з пажарнай машынай замест барнай стойкі

relax.by

У Мінску адкрыўся рэстаран, дзе зрабілі барную стойку ў выглядзе пажарнай машыны. Установа пад назвай “101” знаходзіцца ў гістарычным будынку першага пажарнага дэпо на Гарадскім вале.

У аздабленні выкарыстаныя ўсе матывы выратавальнай службы: шмат чырвонага колеру, свяцільнікі ў выглядзе вогнетушыльнікаў, а таксама адметная барная стойка, дзеля ўладкавання якой узялі кузаў вінтажнай пажарнай машыны.

Уладальнік рэстарана — балгарын Еміл Ангелаў, які пяць гадоў таму пераехаў у Беларусь. Ён захапляецца старадаўнікі рэчамі і гэтае хобі паўплывала на канцэпцыю інтэр’ернага дызайну. Памяшканне заснавальнік выйграў праз аўкцыён і наўмысна стварыў канцэптуальную ўстанову.