У Мінску адкрыўся Рэспубліканскі фестываль сучаснага мастацтва

Сёлета фестываль "Арт-сегмент" прадстаўляе розныя віда мастацтва, сярод якіх жывапіс, графіка, скульптура, інсталяцыі, музычнае мастацтва, літаратура, перформансы і аўтарскія праекты.Традыцыйна, Рэспубліканскі фестываль сучаснага мастацтва нагадвае арт-салянку і па-сутнасці з’яўляецца фестывалем ў фествалі, прадстаўляючы розныя арт-сегменты.
Так, арт-сегмент прадстаўлены міжнародным фэстам ДАХ-11 “Цёмныя Таямніцы Мозга” нагадвае непрыбраную мастацкую майстэрню і кампенсуе адсутнасць эратычнай прадукцыі ў шапіках “Белсаюздруку”, бо асноўная тэма фатаграфічных работ — гэта непрыкрытыя жаночыя “вабноты”.








Фота-скульптурная частка экспазіцыі “Сучасная скульптура: іншы погляд” прадстаўлена работамі беларускіх фатографаў і, адпаведна, скульптараў, а дэкаратыўна-прыкладны сегмент выставы — аўтарскімі праектамі Вольгі Сазыкінай, Артура Клінава і праектам дзесяці віцебскіх мастакоў “Just now”.

Каманда Еўрарадыё уважліва разгледзела ўсе экспазіцыі, і паспрабавала разабрацца ў праграме фестывалю, каб вам было зручна ў ёй арыентавацца і вы не прапусцілі цікавыя рэчы.


ШТО ЗАРАЗ АДБЫВАЕЦЦА НА ФЕСТЫВАЛЕ?

Ужо зараз можна ўбачыць экспазіцыю ДАХ-11 “Цёмныя Таямніцы Мозга”. Традыцыйна, арганізатарамі ДАХу сталі мастакі Алесь Родзін, Мітрыч і Беларускі Саюз Мастакоў.


Галоўная задача фестывалю – даць эксперыментатарам з гукам, колерам, словам і інш. пляцоўку для свабоднага творчага выказвання, якое нельга уціснуць у межы класічнага разумення мастацтва.

Фота-скульптурная экспазіцыя “Сучасная скульптура: іншы погляд” прэзентуе вашай увазе сучасную беларускую скульптуру у працах К.Касцючэнка, К.Селіханава, П.Войніцкага і К. Мужава. Фатаграфічная зона праекту “Сучасная скульптура: іншы погляд” дэманструе ўзаемаадносіны скульптуры і фатаграфіі вачыма У.Парфянка, І. Пешахонава, С, Кажамякіна, Зм.Белуша, Зм.Грубіна і аўтараў “Школы Фатаграфіі”.

Дэкаратыўна-прыкладны сегмент фестывалю зараз прадстаўляюць Артур Клінаў з праектам “Патаемнае жыццё саломы”, які інтэрпрэтуе вядомы біблейскі сюжэт “тайнай вячэры” і нагадвае пра хуткаплыннасць жыцця.

Там жа можна паразглядаць праект Вольгі Сазыкінай “Зялёнае прэ!”, паглядзецца ў старое люстэрка і дакрануцца да свежай залёная травы. Невядома, як доўга мастачка ў літаральным сэнсе вырошчвала гэты праект.

У гэтай жа зоне выставы знаходзіцца сумесны праект дзесяці віцебскіх аўтараў “Just now-3” (жывапіс, інсталяцыя, скульптура).

На фестывалі даволі шырока прадстаўлены і кінематаграфічны сектар. Наведвальнікам прапануюць паглядзець рэдкае, непапулярнае кіно і кінематаграфічныя эксперыменты (Польскае кіно “Filmowe Podlasie Atakuje” -7, польскі фестываль кароткаметражнага кіно “ZubrOFFka”, стужкі міжнароднага фестывалю кінамастацтва “WIZ-ART” (Украіна), дыпломныя працы Ўніверсітэта Кіно і Тэлебачання Санкт-Пецярбурга, беларускія праекты (BY D.I.Y.), працы міжнароднага фестывалю звышхуткаснага кіно / ESF (Extra Short Film festival) і інш

Акрамя творчасці візуальнага характару, фестываль прэзентуе і фрагменты аўдыяльнага мастацтва. Хутка адбудуцца імправізаваныя канцэрты такіх гуртоў, як The Winter War in Tibet, ZARTIPO, Нямiга, Князь Мышкін, Рацыянальная Дыета, музычна-асветніцкі праект “Філаматы-Філарэты”, імпрэза ад фестывалю INTOUCH “Гучныя строфы”, Dzivasil, Marimana і інш.

Літаратура сёлета прадстаўлена украінскімі і беларускімі аўтарамі.

Арганізатары фестывалю не забыліся і пра адукацыйны момант сучаснага мастацтва. Так, на працягу дзейнасці ўсяго праекту адбудуцца лекцыі, дыскусіі і круглыя сталы прысвечаныя пытанням мастацтва.



ЕЎРАРАДЫЁ РАІЦЬ ЗВЯРНУЦЬ УВАГУ!

Сёння, 14 чэрвеня гурт ZARTIPO жывым саўндтрэкам агучвае класічную кінастужку Эйзенштэйна “Октябрь”. Кажуць, што ў Берліне гэты праект выклікаў сапраўдны фурор! Раім звярнуць на яго ўвагу.

Пасля закрыцця фестывалю скульптуры з серыі “ЭлементарыумКанстанціна Мужава пераедуць ў Вільню, дзе яны будуць выстаўленыя ў новым віленскім арт-кафэ “Fluxus Ministerium”. Пасля кароткай выставы аўтар публічна спаліць свае працы і, па нашых звестках, нават атрымае за гэта 10.000 еўра. Так што, Мінск бачыць гэты праект апошні раз! Скульптуры знаходзяцца на першым ўзроўні экспазіцыі.


Серыя фатаграфій “Сад камянёўУладзіміра Парфянка збіралася па ўсёй пост-савецкай прасторы і прадстаўляе савецкую скульптуру як жывую ананімную істоту. Серыя пазбаўлена звыклага саркастычнага погляду на рэшткі савецкай гісторыі і выглядае вельмі жывой і кранальнай. Раім!

Інсталяцыя Артура КлінаваПатаемнае жыццё саломы” пахне на ўвесь паверх і ўзрушае сваёй манументальнасцю! Вядома, што Клінаў ствараў саламяныя фігуры і для здымак першага фільма жахаў “Масакра”.Так што, калі жадаеце ўявіць сабе здымачную пляцоўку, дакрануцца да гісторыі сучаснага беларускага кіно і мастацтва – не прапусціце!

20 чэрвеня ўкраінскі рэжысёр Аляксандр Шапіра прадставіць дакументальную кінастужку “Вялікія філосафы свету. Спіноза”.

21 чэрвеня закрые выставачны дзень вядомы расійскі рок-праект “Умка и Броневичок

3 жніўня адбудзецца вечар прысвечаны Чэславу Немену

Праграма фестывалю пастаянна пашыраецца, сачыць за навінамі можна тут: http://dach-11.blogspot.com/

Наведваць фестываль можна з 11 да 22 штодня. Кошт квіткоў – ад 2000 да 4000 рублёў. Пасля 18.00 кошт квіткоў зніжаецца да 1.500 рублёў.





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі