У Мінску адчуваецца дэфіцыт медсясцёр і ўрачоў хуткай дапамогі

У Мінску адчуваецца дэфіцыт медсясцёр і ўрачоў хуткай дапамогі

У Мінску адчуваецца дэфіцыт медсясцёр і ўрачоў хуткай дапамогі. Пра гэта на выніковай калегіі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама паведаміў яго старшыня Ігар Юркевіч. Паводле яго слоў, патрабуецца каля 1 500 медыцынскіх работнікаў сярэдняга звяна, а ўкамплектаванасць урачамі службы хуткай меддапамогі складае 67%.

Разам з тым міністр аховы здароўя Васіль Жарко ў сваім выступленні на калегіі камітэта заявіў, што лічыць сітуацыю, якая склалася з кадрамі, добрай, асабліва калі ўлічыць тых, хто знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку і будучых выпускнікоў ВНУ.

Дарэчы, сярэдняя зарплата ўрачоў у Мінску ў мінулым годзе склалася ў памеры 9 млн рублёў, у сярэдняга медперсаналу — 6,7 млн, у іншага — 5,1 млн рублёў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі