У Мінску ад падзення з балкона ратавалі 84-гадовага дзядулю (фота)

У Мінску ад падзення з балкона ратавалі 84-гадовага дзядулю (фота)

У Мінску 84-гадовы мужчына трапіў у незвычайнае здарэнне: ён павіс з вонкавага боку балкона на другім паверсе дома на праспекце Пушкіна. Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў дзяжурную частку МНС раніцай 9 верасня.

Выратавальнікі аператыўна прыбылі на выклік і разгарнулі пад балконам “Куб жыцця”, на які дзядуля змог удала прызямліцца. Прыгода скончылася для пенсіянера шчасліва і ён не пацярпеў, паведамляе прэс-служба МНС.

Праўда, невядома, якім чынам і дзеля чаго 84-гадовы пенсіянер апынуўся ў такім экстрэмальным становішчы.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі