У Мінску ад грыпу памёрла расійская кінарэжысёрка

У 3-й клінічнай бальніцы Мінску памёрла кінарэжысёрка з Санкт-Пецярбургу 44-гадовая Марыя Салаўцова. Яна паступіла ў шпіталь тры дні назад з сімптомамі грыпу. Потым яе стан пагоршыўся і жанчыну перавялі ў рэанімацыю. "Наша ніва" адзначае, што расійскія блогеры, якія ведалі Марыю Салаўцову, пішуць пра яе смерць ад свінога грыпу. У Мінску расійская кінарэжысёрка знаходзілася на здымках новага фільму, якога даўно чакала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі