У Мінску 11-гадовы хлопчык прачнуўся адзін у кватэры падчас пажару
29 жніўня ў 6:18 на нумар "101" затэлефанаваў хлопчык і паведаміў пра дым у кватэры на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення МНС параіла дзіцяці выйсці на вуліцу, дзе ён і дачакаўся прыбыцця ратавальнікаў, інфармуе прэс-служба МНС.
Выявілася, што хлопчык заставаўся ў кватэры адзін, бо ягоныя бацькі і старэйшы брат паехалі ў Польшчу. Дзіця мусіла адправіцца да бабулі, але не пайшло. Зранку хлопчык прачнуўся і выявіў пажар у суседнім пакоі. Тады ён выйшаў у калідор і затэлефанаваў на нумар "101".
Пасля агляду медыкаў хлопчыка шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "термаінгаляцыйная траўма". Цяпер яго стан дактары характарызуюць як сярэдняй ступені цяжкасці.
Па словах ратавальнікаў, у жылым пакоі кватэры адылося загаранне на плошчы 4 квадратныя метры. Агнём пашкоджаная маёмасць, закураная кватэра. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.