У мінскім смеццеправодзе знайшлі цэлы арсенал зброі

Як інфармуе interfax.by, пакет са зброяй і боепрыпасамі выявілі на лініі сартавання адкідаў аднаго са сталічных камунальных прадпрыемстваў па вуліцы Сяліцкага пры разборы прывезенага смецця.



З падазронага пакета было вынята 70 адзінак боепрыпасаў да газавай зброі, газавыя рэвальвер і пісталет, 190 патронаў да спартовай зброі і 25 — да баявой. Акрамя таго, у пакеце была навучальная граната Ф-1.



Праваахоўныя органы вядуць праверку.



Фота — aif.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі