У мінскім метро з’явілася сувязь 4G
Аператар МТС запусціў сувязь 4G у мінскім метро. Ёю забяспечаныя ўсе перагоны на дзвюх галінах сталічнай падземкі.
Тэхналогія LTE забяспечвае больш высокую хуткасць перадачы дадзеных, чым звычайныя 3G, якія з нядаўніх пор прапануе пасажырам метро velcom|A1. Мінчане і госці сталіцы змогуць карыстацца мабільным інтэрнэтам на 4G-хуткасцях і на станцыях, і ў тунэлях, пакуль едуць у цягніку.