У мінскім метро ўсталявана амаль тысяча відэакамер

Міліцыя патрабуе рэканструяваць сістэму відэаназірання за мінскай падземкай. Дадатковыя камеры з высокай якасцю карцінкі з'явяцца на ўваходах і выхадах станцый і ў падземных пешаходных пераходах, якія належаць да метрапалітэна. Таксама відэакамерамі плануецца ахапіць абодва электрадэпо: "Маскоўскае" і "Магілёўскае", паведамляе інфармагенцтва БелТА.

У дадзены момант у мінскім метро ўсталявана 996 камер відэаназірання.

У 2014 годзе на 14 станцыях метро плануецца абсталяваць 24 зоны надгляду пасажыраў — такіх, як на станцыі "Кастрычніцкая". На гэтыя мэты з бюджэту горада плануецца накіраваць 21 мільярд рублёў (2,3 мільёна даляраў)

У цяперашні час сталічная падземка складаецца з 28 станцый двух ліній. Кожны дзень электрацягніка перавозяць 977 тысяч пасажыраў. Чакаецца, што па выніках 2013 аб'ём пасажыраперавозак складзе каля 330 мільёнаў чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі