У мінскім метро патлумачылі, як правільна плаціць праз валідатар

У мінскім метро патлумачылі, як правільна плаціць праз валідатар

Пры бескантактнай аплаце праезду ў метро да валідатара трэба падносіць толькі адну картку — альбо банкаўскую картку, альбо электронны праязны. 

З такім афіцыйным тлумачэннем выступіў Мінскі метрапалітэн, каментуючы новаўвядзенне. З 12 чэрвеня на турнікетах ўсіх станцый сталічнай падземкі ў тэставым рэжыме пачалася праца валідатараў для бескантактнай аплаты праезду. 

"Нельга падносіць адразу некалькі картак разам, скажам, калі яны знаходзяцца ў партманэ побач адна з другой. Неабходна дастаць адзін бескантактавы электронны плацежны носьбіт і з дапамогай яго правесці аплату", — гаворыцца ў заяве метрапалітэна.

Раней на інтэрнэт-форумах і ў некаторых СМІ з'яўляліся паведамленні, як валідатары знялі грошы за праезд у карыстальнікаў з некалькіх картак. Верагодна, гэта тлумачылася наяўнасцю некалькі картак у партманеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі