У мінскім метро будуць курсіраваць цягнікі без машыністаў

Лінія злучыць плошчу Бангалор і мікрараён Чыжоўка.



Акрамя гэтага поўным ходам вядуцца работы па ўзвядзенні трэцяй лініі сталічнай падземкі. Яе працягласць складзе больш за 17 кіламетраў і расцягнецца на 14 станцый. Першыя чатыры станцыі ("Юбілейная плошча", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Вакзальная", "Кавальская Слабада") прымуць сваіх пасажыраў у 2017 годзе. Дарэчы, па гэтай лініі будуць курсіраваць аўтаматызаваныя электрычкі без машыністаў. Эскалатары заменяць травалатарамі — гарызантальным аналагам лесвіцы, якая рухаецца з хуткасцю 1 метр за секунду. Пасажырскія платформы на будучых станцыях абсталююць спецыяльнымі шчытамі, якія выключаць падзенне пасажыраў на пуці.



Што да станцыі метро "Малінаўка", яна адкрыецца 1 траўня, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі