У мінскіх школах сёння пройдуць урачыстыя лінейкі

У мінскіх школах сёння пройдуць урачыстыя лінейкі

У мінскіх школах сёння, 31 жніўня пройдуць урачыстыя лінейкі з нагоды пачатку новага навучальнага года. Па традыцыі, для вучняў прагучыць першы званок. Уласна заняткі ў сталічных школах распачнуцца заўтра, 1 верасня з тэматычных урокаў “Нам свет завешчана берагчы”.

Па дадзеных агенцтва “Мінск-Навіны”, усяго ў 2016-2017 навучальным годзе ў горадзе будзе працаваць 241 установа агульнай сярэдняй адукацыі: у тым ліку 50 гімназій, 2 ліцэя і 176 сярэдніх школ. Таксама ў сталіцы дзейнічае кадэцкае вучылішча, гімназія-ліцэй, 5 пачатковых школ, 5 пачатковых школ-дзіцячых садкоў, і адна санаторная школа-інтэрнат.

Па папярэдніх падліках, на вучобу адправяцца больш за 185 тысяч дзяцей і падлеткаў (летась гэтая лічба была на 8 тысяч меншай). З іх прыкладна 23 тысячы — першакласнікі, для якіх створаць 800 класаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі