У мінскіх школах першы званок прагучыць 31 жніўня

У мінскіх школах першы званок прагучыць 31 жніўня

У мінскіх школах першы званок прагучыць 31 жніўня а 10-й гадзіне, заняткі ў сталічных школах пачнуцца 1 верасня. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык, інфармуе агенцтва "Минск-новости".

У новым навучальным годзе ў Мінску будзе працаваць 241 установа агульнай сярэдняй адукацыі: 50 гімназій, 1 гімназія-каледж, 2 ліцэя, 176 сярэдніх школ, 1 кадэцкая вучэльня, 5 пачатковых школ, 5 пачатковых школ-дзіцячых садкоў, 1 санаторная школа-інтэрнат. Паводле папярэдніх падлікаў, у іх будуць вучыцца больш за 185 тысяч дзяцей і падлеткаў (летась было на 8 тысяч менш), з іх — каля 23 тысяч першакласнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі