У Мінска будзе 9 гарадоў-спадарожнікаў
Яны будуць падзеленыя на тры групы: прамысловыя — Койданава, Жодзіна, Фаніпаль; аграпрамысловыя — Смалявічы, Стоўбцы, Узда, Рудзенск; турысцка-рэкрэацыйныя — Заслаўле, Лагойск. Стварэнне гарадоў-спадарожнікаў прадугледжана Дзяржаўнай праграмай па будаўніцтве буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінска і вынасу са сталіцы ў населеныя пункты краіны вытворчых аб'ектаў. Праграма зацверджаная пастановай Савета міністраў Беларусі №976, паведамляе БелТА.
Да 2020 года на іншыя вытворчыя пляцоўкі Мінска ці за яго межы мусіць адбыцца перанос 18 вытворчых аб'ектаў, якія не адпавядаюць рэгламентам генплана беларускай сталіцы.
Да 2020 года на іншыя вытворчыя пляцоўкі Мінска ці за яго межы мусіць адбыцца перанос 18 вытворчых аб'ектаў, якія не адпавядаюць рэгламентам генплана беларускай сталіцы.