У Мінск вярнуліся тры беларускія дзяўчынкі, якіх утрымлівалі ў Сірыі

У Мінск вярнуліся тры беларускія дзяўчынкі, якіх два месяцы ўтрымлівалі ў Сірыі, паведамляе “Інтэрфакс”.
Маргарыта Аль Хувайдзі адпусціла ў чэрвені траіх сваіх дачок – 16 гадоў і двух блізнятак 12 гадоў - на вакацыі ў Сірыю да былога мужа. Аднак вярнуць іх ён адмовіўся.

Беларускія дыпламаты адразу ж назвалі справу вельмі складанай, бо сірыйскія законы заўсёды займаюць у падобных спрэчках бок бацькі. Аднак пасля таго, як пра сітуацыю пачалі пісаць беларускія СМІ, Джапар Аль Хувайдзі вырашыў вярнуць сваіх дачок на радзіму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі