У мінчука ў гаражы знайшлі амаль 1600 літраў каньяку і гарэлкі

У мінчука ў гаражы знайшлі амаль 1600 літраў каньяку і гарэлкі

6 кастрычніка ў 18.00 ў Мінску міліцыянты выявілі ў гаражы мінчука 1558 літраў гарэлкі і каньяку. Прадукцыя была расійскай вытворчасці і не мела акцызных марак Беларусі, паведамляе прэс-служба МУС.

Міліцыянты забралі кантрафактны алкаголь. Аперацыю правялі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічным злачынствамі, аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Партызанскага РУУС і аддзела Дэпартамента аховы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі