У Мінабароны Беларусі заявілі амерыканцам пра "недапушчальнасць ўмяшання"

У Мінабароны Беларусі заявілі амерыканцам пра "недапушчальнасць ўмяшання"

10 верасня ў Мінабароны Беларусі прайшла беларуска-амерыканская сустрэча. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба міністэрства, яна адбылася з ініцыятывы Злучаных Штатаў. Гаворка ішла пра "ваенна-палітычную сітуацыю вакол Рэспублікі Беларусь". У сустрэчы паўдзельнічалі памочнік міністра абароны нашай краіны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джэфры Джук.

У кароткай справаздачы паведамляецца, што беларускі бок давёў да гасцей "актуальную інфармацыю" пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў нашай краіне, а таксама заявіў пра "заклапочанасць эскалацыяй напружанасці ў рэгіёне" і вяртаннем да "гонкі ўзбраенняў".

У Мінабароны Беларусі заявілі амерыканцам пра "недапушчальнасць ўмяшання замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі