У Мінску падлетак залез на вагон і ледзь не памёр, атрымаўшы ўдар токам

Грузавыя вагоны на станцыі "Мінск-Сартавальны" / 112.by
Грузавыя вагоны на станцыі "Мінск-Сартавальны" / 112.by

Увечары 20 траўня на станцыі "Мінск-Сартавальны" вучань 8-га класа адной з мінскіх школ атрымаў удар токам. Падлетак залез на дах грузавога вагона для перавозкі сыпкіх грузаў, які стаяў на шляху пад кантактнай сеткай чыгункі 25,5 кВ. Як паведамляе мінскае гарадское ўпраўленне МНС, паражэнне токам адбылося электрычнай дугой без дотыку да правадоў.

Васьмікласнік шпіталізаваны ў бальніцу хуткай дапамогі ў цяжкім стане з дыягназам: "тэрмічны апёк электрычнай дугой 1-4 ступені (50% цела), закрыты пералом левай прамянёвай косткі, закрыты пералом шыйкі сцягна злева, закрытая ЧМТ сярэдняй ступені цяжкасці, апёкавы шок".

Мяркуючы па характары траўмаў, пасля ўдару токам падлетак ўпаў з даху вагона на зямлю.

В Минске подросток залез на вагон и чуть не умер, получив удар током

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі